Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.

24 разы расспяваная «Сяброўская бяседа» Гэй, «Сяброўская бяседа», гуляць трэба нам!

Міра ЛУКША

Памятаем «Сяброўскую» ў масачках? Забыліся. А ва ўрочышчы Барык, тыдзень пасля «Басовішча»? Мерапрыемства ўяўляе сабой канцэрт у спалучэнні з супольнай забавай, у якой удзельнічаюць выканаўцы і публіка. Спасылаецца на традыцыйную, сяброўскую сустрэчу, укаранёную ў славянскай культуры, якая ўключае музыку, спевы, танцы і частунак. Свята перанесена з ляснога амфітэатра ва ўрочышчы Барык над вадасховішча ў Зарэчанах, кіламетр за цэнтрам Гарадка. Сцэна ў Барыку патрабуе неадкладнага абнаўлення.

«Сяброўская бяседа» — гэта магчымасць прадставіць багацце культуры памежжа і папулярызаваць прыродныя і турыстычныя каштоўнасці Гарадоцкай гміны, Беластоцкага павета і ўсяго Падляшскага ваяводства. Пісалі арганізатары: „«Сяброўская бяседа» — адно з найважнейшых міжнародных мерапрыемстваў, прысвечаных культурным дасягненням рэгіёна і народнаму мастацтву з акцэнтам на культуру беларускай меншасці. (...) Праект прадстаўляе народную культуру ў шырокім дыяпазоне жыхароў Падляшша і іх сяброў, дае магчымасць прадэманстраваць багацце культуры прыгранічных тэрыторый і садзейнічаць прыродна-турыстычным каштоўнасцям Падляшша. Удзел у мерапрыемстве дзіцячых, маладзёжных і дарослых калектываў паказвае багацце рэпертуару, а розныя віды музыкі і спеваў даюць магчымасць добра пагуляць разам. Апрача забавы сустрэча дазваляе маладым людзям даведацца пра багацце айчыннага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF