Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.
Юзаф Антанюк пайшоў з жыцця ў вялікі дзеньГанна КАНДРАЦЮКЯ ўжо чарговы раз на пілігрымцы «Слядамі пакутнікаў Браньскай зямлі», якую ладзіць беластоцкае Брацтва трох іерархаў. Гэта мая ўдзячнасць. Усё маё журналісцкае жыццё пачалося з гэтай жудаснай тэмы ў пачатку 1990-ых, тэмы, якая напрыканцы ХХ стагоддзя здавалася чыстым болем і плачам, калі сем’і ахвяр пакутнічалі ад незалечанай траўмы і несправядлівасці. Асобай, якая найбольш спрычынілася да асвятлення злачынства, а таксама перапахавання астанкаў вазакоў быў вайсковец Юзаф Антанюк. Ён — сведка і відавочца жудасных падзей 2 лютага 1946 года, асоба, якая гадамі дабівалася праўды і справядлівасці. Ён дачакаўся кананізацыі ахвяр, прытым не хаваў узрушэння ад такога павароту падзей, бо такога сцэнарыя ніхто не прадбачыў у тыя 90-ыя гады. І ўчора, калі мы стаялі над брацкай магілай у Занях, мы сардэчна ўспаміналі спадара Юзафа, без якога, я ўпэўненая, гэтая гісторыя не набыла б такога сакральнага завяршэння. Спадар Антанюк дачакаўся надзейнай змены ў асобе Паўла Катэрмана, які вярнуўся са свету ў вёску продкаў і тут даглядае магілу кананізаваных сваякоў і аднавяскоўцаў. 28 ліпеня г.г. праз усю краіну праходзілі ліўні і ўраганы, у Беластоку адклікалі буйнае мерапрыемства «Падляшская актава». А мы, будучы ў паломніцтве, хадзілі па лесе і палях, ні разу не змерзлі і не змоклі, быццам ахоўвала нас добрая сіла зверху. Яшчэ больш сагравала душы сардэчная атмасфера, размовы з людзьмі, нейкая (...) |