Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.

Сачыненне па гісторыі

Міраслаў ГРЫКА

Звычайная вада — такая самая ці выпітая са шклянкі, ці прама з ракі, хай і з возера. Марская вада толькі салёная. Здавалася б, параўноўваць ваду з праўдай — добрая ідэя. Як іх ні дзялі, ні сячы, ні налівай, ні вылівай, яны застаюцца аднолькавымі — проста вадой ці проста праўдай. Нішто не можа быць далей ад ісціны, як аказалася! Падзеленае цэлае не заўсёды роўна суме яго частак. Прыклад — вясельны торт, разрэзаны на асобныя часткі. Кожны з іх застаецца часткай торта, але вясельным яго ўжо нельга назваць — ён такі, пакуль складае цэлае. Відавочна, гэты аспект непатрэбнай кагерэнтнасці частак у цэлае быў занядбаны найвялікшым філосафам нашага часу. Але як стары халасцяк, ён меў права грэбаваць уласцівасцямі вясельнага торта ў дачыненні да пытання праўды. Ён прызнаваў, што ісціна можа быць больш ці менш праўдзівай, што прывяло яго да адзіна правільнай высновы аб наяўнасці вышэйшай ступені праўды як такой ці нават ісціны ў яе больш-менш праўдзівых варыянтах. Гэта самая сапраўдная праўда! Прызнаюся, што пасля таго, як я даведаўся яго вызначэнне, у маёй нямой галаве, расплюшчанай як рэторта ў майстэрні алхіміка, адбыліся бурныя хімічныя рэакцыі. Я чакаў, што свінец ператворыцца ў золата — але гузік! Самая праўдзівая праўда засталася такой, якой яна ёсць насамрэч — шумавіннем кансістэнцыі тонкай гразі, якая, паводле задумы нашага генія, можа свабодна расцякацца, як вада, не парушаючы яе істотных уласцівасцей. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF