Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.
Алімпійскія лейцыУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧКалі людзі адраджалі старажытныя алімпійскія гульні, то яны спадзяваліся, што разам са спартовымі спаборамі вернуць і даўнія традыцыі. Што хоць бы на час алімпіяды будуць спыняцца войны і надыходзіць перамір’і. Што будуць праявы высакароднасці і любові да чалавека. Што гэтыя гульні будуць рабіць наш свет хоць крыху лепшым. Адрадзіліся алімпіяды, як вядома ў 1896 годзе ў Афінах. Ужо тады да гэтага спрычыніўся і наш суайчыннік. Ураджэнец Ашмяншчыны, легендарны ўдзельнік вызвольнага паўстання 1863 года, палітычны эмігрант таго часу, Зыгмунт Мінейка, быў вядомым у Грэцыі як інжынер-праектант, будаўнік дарог і мастоў. Калі ж надышла пара першых алімпійскіх гульняў сучаснасці ў Грэцыі, узяўся за пяро і асвятляў спаборніцтвы як сапраўдны рэпарцёр. Такім быў наш першы ўдзел у алімпіядах. А Мінейку ў Грэцыі цяпер шануюць як нацыянальнага героя. Многа вады ўцякло з тае пары. Адзінкавыя прадстаўнікі з беларускіх зямель выступалі на алімпіядах у першай чвэрці 20-га стагоддзя за каманды Расейскай імперыі. Першым такім спартоўцам стаў коннік Караль Румель, які нарадзіўся ў Гродне. Ён удзельнічаў у стакгольмскай алімпіядзе 1912 года. А ў 1928 г. у Амстэрдаме 40-гадовы Румель стаў бронзавым прызёрам у камандавым трохбор’і. Першы ж медаль для Рэчы Паспалітай на алімпійскіх гульнях здабыў у 1924 годзе таксама коннік і таксама з Гродна Адам Крулікевіч. Якраз Польшча як дзяржава дэбютавала тады на алімпіядзе ў (...) |