Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.
Памаленьку- значыць «Podlasie. SLOW FEST» у Нараўцы (3) або «Пан Лес (Pan Les)» — падарожжа ў паганства змрокі і яцвяжства рэха, падарожжа пісанае плугам Сысаўскіх прапродкаў...»Яўген ВАПАБез эстэтыкі краявіду не будзе і гармоніі. Праўда, што інтрыгуючае першае слова з музычна-паэтычнага маніфеста, які быў анонсам, таго, што мела здарыцца ў суботу вечарам 13 ліпеня ў Нараўцы ў амфітэатры, распаложаным на берагу аднайменнай ракі ў цяні векавых дрэў, пасярод зборышча скульптур паганскіх багоў, збітых занадта ў адным месцы, быццам тыя селядцы ў бочцы, памятаючых часы жыдоў з Нараўкі, што гандлявалі тымі селядцамі, смак якіх ператрываў у народных расказах аж па сённяшні дзень. Яны глядзеліся там не як магутныя ўладары волі, прасторы, сваёй бязмежнай моцы і свабоды, а быццам бы палонныя няшчаснікі, што апынуліся ў нейкай няволі. Да гэтага ўявіце сабе там на беразе драўляную выяву кракадзіла, які быццам той пудзіла мае, хіба, страшыць дзяцей і даваць поле для адвагі дарослым наведвальнікам спартыўна-культурнага ландшафту, каб дзеля фота класці свае галовы ў пашчу афрыканскай гадзюкі. Відаць, аматары і фанаты аўстралійскай камедыі 1986 года «Кракадзіл Дандзі» (Krokodyl Dundee), і яе чарговых серый не звяліся сярод аўтараў канцэпцыі добраўпарадкавання гэтай тэрыторыі. Ну бо ж кракадзіл там так пасуе да мясцовага прыродна-культурнага ландшафту, як той кулак да носа. Такую гадзюку ўвесці ў выстаўлены там пантэон нашых паганскіх багоў, то і смех, і грэх. І (...) |