Ніва № 30 (3559), 28 ліпеня 2024 г.

Дайце Вані паравоз

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Роўна сто дзесяць гадоў таму ў адной з пражскіх забягалавак адбылася такая размова:

— То ж забілі нам Фердынанда, — азвалася служанка да Швейка, які акурат націраў сабе калені аподэльдокам.

— Каторага Фердынанда, пані Мюлерава? — спытаў Швейк.

— Эрцгерцага Фердынанда, таго з Канапішча, тоўстага, набожнага.

— Ježíšmarjá! — жахнуўся Швейк. — A vono to čeká ještĕ moc osob. A uvidĕjí, paní Müllerová, že se dostanou i na toho cara a carevnu, a může být, nedej pánbůh, i na císaře pána, když už to začti s jeho strýcem. Jako nedávno povídal jeden pán v hospodĕ, že přijde čas, že ty císařové budou kapat jeden za druhým...

Ну і так пайшло як прарочылі пражскія забягалаўнікі. Вось зусім нядаўна ў слаўнай Амерыцы адзін тэрарыст нацэліўся ў тамашняга эрцгерцага, значыць былога прэзідэнта Дональда Трампа. Шчасліва, хлапец прамахнуўся і былы прэзідэнт, які хоча стаць таксама будучым прэзідэнтам, уцалеў. А гэтаму трэба радавацца, асабліва нам, бо ж Дональд Трамп крыху нашага складу духа. Ён сваю прэзідэнцкую кампанію вядзе пад лозунгам «Make America Great Again» — адродзім веліч Амерыкі. Амаль тое ж самае гаварыў некалькі гадоў таму наш эрцгерцаг, што на амерыканскай мове гучала б больш-менш так: «Make Bolshevica Great Again»; і слова трымае!..

Дарэчы, не толькі Трамп мае крыху з нашага, таксама і «ягоны» тэрарыст Мэцью Крукс не надта нам чужы. Глянуўшы на ягоную выяву прыпомніўся мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF