Ніва № 30 (3559), 28 ліпеня 2024 г.

Фестываль абуджаных «ТУТАКА 2024» Ч. ІІ. Бізнес

Міхал ІВАНЮК

Прастора фестывалю «Тутака» — гэта не толькі месца, дзе мы мелі магчымасць спазнаць незалежную беларускую культуру ці абмяняцца думкамі, гэта таксама тэрыторыя, дзе мы маглі набыць вырабы беларускіх майстроў, паесці (блін ці вафлю) з беларускага фудтрака або паслухаць, як ідуць справы з беларускім бізнесам у Еўропе і ці сапраўды ён беларускі ў поўным сэнсе гэтага слова падчас адной з дыскусійных панэляў. Але таксама даведаца пра нядаўна створаную краўдфандынгавую платформу «Гронка», мэта якой — дапамагчы вам атрымаць сродкі для фінансавання праекта, які вы хочаце ўвасобіць у жыццё і паказаць яго іншым.

Як мы падкрэслівалі, прастора «Тутака» — гэта не толькі мастацка-асветніцкая частка. Гэта таксама прастора, дзе кожны ўдзельнік можа знайсці прадметы і вырабы беларускіх майстроў, экспанентаў і выдаўцоў. У цяперашняй сітуацыі ў Беларусі рамесная дзейнасць, а тым больш выдавецкая справа, немагчымыя, таму вялікая колькасць прадпрымальнікаў і прадпрыемстваў была вымушана выехаць за мяжу, каб функцыянаваць на свабодным рынку і без ціску з боку аўтарытарнай дзяржавы, у якой для органаў бяспекі мае значэнне нават колер парасона. Экспаненты прапанавалі вырабы з дрэва і скуры, а таксама графіку, натуральнае мыла і касметыку, цікавае адзенне, ювелірныя вырабы, сшыткі і кнігі вядучых беларускіх выдавецтваў. Сярод майстроў і прадпрымальнікаў, якія выступілі падчас фестывалю: Ptulhu, Žuravina, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF