Ніва № 30 (3559), 28 ліпеня 2024 г.
Крымскі паўмесяц — радзіма Мустафы Джамілева (ч.ІІ)Уршуля ШУБЗДАМустафа Джамілеў, насуперак сталінскім рэпрэсіям, палітычнаму ціску, турэмнаму зняволенню не адрокся ад свайго паходжання. Украінцы называюць яго маральным аўтарытэтам. Польскія татары таксама падкрэсліваюць, што менавіта крымскія дзеячы дапамаглі ім пазбегнуць поўнай асіміляцыі. Пра жыццё Мустафы Джамілева можна здымаць фільмы ў якасці доказу, што як бы не ламалі, моцнага не зломяць. З успамінаў М. Джамілева: «Родители много рассказывали о своем родном селе Ай-Серез. Там у каждой скалы было свое имя, а море плескалось чуть не у домов. Хотя на самом деле Ай-Серез расположен в семи километрах от моря» Сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня дэпартацыі крымскіх татараў. У пятніцу 12 ліпеня польскі Сейм прыняў пастанову аб ушанаванні памяці ахвяр генацыду крымскіх татараў. Мустафа Джамілеў прысутнічаў на пасяджэнні Сейма, а пазней прыехаў на зямлю польскіх татараў — у Крушыняны. — Я рады, што сёння мы можам быць на Падляшшы, паказаць уплыў і сувязі польскага народа з крымскататарскім, а дакладней, уплыў крымскіх татараў, якія некалькі соцень гадоў жывуць у Польшчы, на нашу культуру, — падкрэсліў у Крушынянах Павел Коваль.— Гэта праўда, бо Сянкевіч, гэта праўда, бо Абакановіч, гэта праўда, бо Лехонь і, так малая супольнасць мела такі вялікі ўплыў. Я пералічыў толькі тры прозвішчы, а гэта невялікая частка. З успамінаў М. Джамілева: «Из института меня отчислили с (...) |