Ніва № 30 (3559), 28 ліпеня 2024 г.
Многа прапаноў у час Кірмашу зубраАляксей МАРОЗУ час ХVІІ Кірмашу зубра, які 7 ліпеня адбыўся ў гарадскім парку і амфітэатры ў Гайнаўцы, праходзілі майстар-класы, прадаваліся вырабы народных творцаў і прадпрымальнікаў, было многа прапаноў для дзетак і дарослых. Музыка гучала з пленэрнай сцэны ў парку і са сцэны амфітэатра. — Ідэя пленэрнай сцэны мае на мэце паказаць у асноўным фальклорныя калектывы. Але выступілі ў нас таксама мажарэткі, калектывы сучаснага танца і студыі песні. Прамуем калектывы, якія дзейнічаюць блізка нас у лягчэйшым музычным клімаце. У васямнаццаць гадзін выступяць калектывы на сцэне амфітэатра, дзе будзе прэзентавацца мацнейшая музыка — з перкусіяй і музычнымі інструментамі. Выступяць гурты «Вандроўнік», «Батарэя» і «Дэкада банд». Канчаем наша мерапрыемства танцавальнай забавай з калектывам «Добрыя грайкі», — сказала мастацкі кіраўнік Гайнаўскага дома культуры Марта Грэдаль-Іванюк. — У парку прэзентуецца больш за сто экспанентаў, рукадзельнікаў, якія прадаюць свае вырабы. Ёсць вельмі багатая прапанова мастацкага рамяства, вырабаў рукадзельнікаў і прадуктаў харчавання. У нас ёсць прапановы для дарослых і дзетак. Дзейнічае зона гульняў для дзетак, наладжаная нашым домам культуры, дзе арганізуем конкурсы і гульні, напрыклад маляванне твараў. Рукадзельнікі таксама ладзяць майстар-класы для дзетак. У гэтым годзе турыстаў менш, але надвор’е добрае і ёсць цікава, файна, калярова. Ёсць супер. Ад імя арганізатараў (...) |