Ніва № 30 (3559), 28 ліпеня 2024 г.

«Блюз-фестываль» з беларускімі білбордамі!

Ганна КАНДРАЦЮК

На Сувальшчыне я — нефармальны амбасадар Беларусі.

— Каму тут прапануюць Радыё Рацыя? — спыталі сябры-палякі, з якімі я дабіралася на «Блюз-фестываль». Гэта пра білборд з рэкламай беларускага радыё, выстаўлены непадалёк Аўгустова. Ён літаральна ляснуў па вачах чырвонай кірыліцай.

— Вядома, для беларусаў, — кажу.

— Як гэта? — здзіўляюцца. — Ці ў Сувалках узнікла беларуская дыяспара?

— Я не пра дыяспару, а пра жыхароў Мінска, Полацка, Гародні. І Вільні, адкуль вялікая дыяспара. Сёння, каб даехаць у Польшчу ці далей у Еўропу, беларусы вымушаны ехаць праз Літву, пасля праз Сувалкі, Аўгустова...

— Яны не баяцца, што Радыё Рацыя супраць рэжыму?

— Хутчэй ім гэта даспадобы, — мяркую. — Тут жа ніхто не праверыць...

Назіраць свет ля дарогі не заўсёды зручна. Вось перад намі ўпаролася аўтафура на ўзбекскіх нумарах. Яе немагчыма абагнаць, бо сярэдзінай шашы бяжыць суцэльная лінія.

— Цікава ці гоняць яны тавары ў Прыбалтыку ці Скандынавію? — у салоне ўспыхваюць здагадкі. — І як яны зараз едуць, калі закрылі пераходы ў Беларусі. Ці праз Турэччыну, Балгарыю, Румынію, Венгрыю, Славакію?..

Перад вачыма мільгае кавалак Азіі і Еўропы, няйначай, жартуем, глабальная вёска.

* * *

Тое ж пачуццё ў Сувалках. Сувальскі «Блюз-фестываль» — свайго роду феномен. У гэты раз арганізатары запрасілі больш за трыста выканаўцаў са свету, то-бок з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF