Ніва № 30 (3559), 28 ліпеня 2024 г.
Памагчы, калі будзе блага з турызмамРадаслаў МАЦІЕВІЧНа пачатку ліпеня 2024 года міністр спорту і турызму Славамір Нітрас абвясціў аб запуску спецыяльнай турыстычнай праграмы прасоўвання Падляшша. Кампанія мае на мэце паказаць, што Падляшша — бяспечнае месца для адпачынку. Урад выдзеліць 1,1 мільёна злотых на адмысловую праграму прасоўвання турызму ў нашым рэгіёне. Ініцыятыва падтрымлівае дзейнасць мясцовых улад, самакіравання і турыстычных арганізацый па заахвочванні людзей да наведвання падляшскіх мясцовасцей. Паводле звестак міністэрства, дзеянні звязаныя з распараджэннем міністра УСіА, якое дзейнічае з 13 чэрвеня аб памежнай зоне, прылеглай да мяжы з Беларуссю, тэрыторыя якой абмежавана «да неабходнага мінімуму» і «не ўключае мясцовасцей і турыстычных маршрутаў у Падляшскім ваяводстве». Дзяржаўная праграма заклікана садзейнічаць аднаўленню турыстычнага руху ва ўсім рэгіёне. «Мы будзем праводзіць кампанію ўсімі даступнымі метадамі і з усімі ахвотнымі партнёрамі», — казаў міністр. Рэкламная кампанія будзе праводзіцца ў асноўным у сацыяльных сетках і буйных тэлеканалах. Мерапрыемствы працягнуцца да канца 2024 года. Прадпрымальнікі сцвярджалі, што само абвяшчэнне буфернай зоны прымусіла адмовіцца ад знаходжання там турыстаў, баючыхся, што тут небяспечна. — Пасля ацэнкі даных у сярэдзіне сезона аб турыстычных патоках і сітуацыі прадпрыемстваў гэтай галіны на Падляшшы ў сувязі з сітуацыяй каля мяжы з Беларуссю трэба аказваць дапамогу, калі (...) |