Ніва № 30 (3559), 28 ліпеня 2024 г.

Голас гарылы

Міраслаў ГРЫКА

Чалавечы мозг — мяккі і безабаронны, як малюск, схаваны ў сваім панцыры. І як ён адчувальны да забруджання навакольнага асяроддзя. Што б гэта ні было — атручаная вада, празмерны шум, хімічныя таксіны або прыгнёт тэхналагічна перагружанай цывілізацыі. Унутры абалонак і малюскі, і чалавечыя мазгі паміраюць у пакутах, калі ўзровень нагрузкі асяроддзя перавышае крытычную для іх адзнаку. Але ж чалавек на малюск! Нягледзячы на далікатны выгляд, яго мозг агульнымі намаганнямі стварае ўсё больш магутныя цывілізацыі, якія ён абсталёўвае інавацыйнымі тэхналогіямі. Яны прызначаны для павышэння агульнага дабрабыту чалавечага віду. На жаль, гэты відавочны факт выслізгвае ад увагі калектыўнага чалавечага ўяўлення, больш за тое, вялікі парадокс, што яно не можа паспяваць за сваім творчым наватарствам, якое ў наступных цыклах прагрэсу і заняпаду ўсё больш выцясняе чалавека з яго натуральнага асяроддзя. Не дакладна, але вельмі верагодна, што ў наступным цыкле змен чалавечы мозг аддасць сябе ў добраахвотнае рабства прадуктам уласных інавацый. Пра гэта абвяшчаюць прасунутыя працы над г.зв. штучным інтэлектам. Хаця эксперты па гэтай тэме супакойваюць нас, што ён ніколі не выйдзе з пад кантролю чалавечага розуму, вопыт пакаленняў вучыць нас іншаму: здольнасць прадбачыць наступствы тэхналагічных інавацый абмежавана нашым калектыўным уяўленнем. Яно засяроджана на тут і цяпер, грэбуючы выразнымі сігналамі неспрыяльных для чалавека тэндэнцый. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF