Ніва № 30 (3559), 28 ліпеня 2024 г.

30 гадоў дэградацыі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні чыноўнікі і наменклатура Беларусі святкавалі 30 гадоў інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі. У Мінску прайшоў нават адмысловы «форум патриотических сил». Сама яго назва яскрава сведчыць пра тое, што здарылася з краінай за гэтыя 30 пакутлівых гадоў. Інстытут прэзідэнцтва і Лукашэнка ў сённяшняй Беларусі — гэта сінонімы. Перафразуючы знакаміты верш Уладзіміра Маякоўскага, мы кажам «інстытут прэзідэнцтва» — маем на ўвазе Лукашэнка», мы кажам Ленін, прабачце, Лукашэнка — маем на ўвазе «інстытут прэзідэнцтва». Дык хто ж болей маці-гісторыі «цэнен»?

30 гадоў — гэта велізарнейшы тэрмін, як па мерках аднаго асобнага жыцця, так і адной, асобнай краіны. І колькі б не таўклі і далдонілі дзяржаўныя прапагандысты, што Беларусь упэўнена ішла і нібыта крочыць далей «по пути развития, процветания и созидания» — насамрэч мы назіраем зусім адваротнае. А ў 2020 годзе ўсе ў Беларусі і ў свеце выразна ўбачылі, якая рэальная падтрымка правадыра. Летам таго года адбыўся выразны «водападзел» у найноўшай гісторыі краіны. Калі 26 гадоў у начальніка дзяржавы быў пэўны негалосны сацыяльны кантракт з бальшынёй насельніцтва краіны, якая яго ўжо не хацела, але згодная была цярпець і прыстасоўвацца пад існыя ўмовы, то ў 2020 годзе гэтая стабільнасць развалілася з трэскам. І 26 гадоў аўтарытарнага кіравання змяніліся пераходам да таталітарнага рэжыму. Апошнія чатыры гады прэзідэнцтва Лукашэнкі — гэта загон грамадзян у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF