Ніва № 30 (3559), 28 ліпеня 2024 г.

Памаленьку- значыць «Podlasie. SLOW FEST» у Нараўцы (2)

Яўген ВАПА

Час рассакрэціць нашым чытачам дзеі і надзеі слова, музыкі, вобразу, што выткаліся зачараванымі ніткамі і колерамі перад гледачамі і слухачамі фестывалю «Podlasie. SLOW FEST» у Нараўцы, які цягам пятніцы і суботы 12-13 ліпеня памаленьку даехаў і даплыў аднайменнай ракой да гміннага цэнтра, што ў Гайнаўскім павеце. Так назавем гэта ў адміністрацыйным плане. У яго духоўным разуменні моц свету, культурнага духу загасцявала ў звыш тысячагадовым каралеўстве Белавежскай пушчы, у якой у бязлітасным змаганні, але і неабходным адвечным сімбіёзе знітаваныя лёсы ўсіх жыхароў яе свету — свету лесу, флоры, фаўны, таго зямельнага і падзямельнага, з усім багаццем звярына-птушынага перабору, які ў саперніцтве з чалавечым асадніцтвам і ягоным амбіцыёзным зямным уладараннем над моцай гэтага мацерыка, выносіць сабою перамогі і паразы. Тое ж самае і з чалавечай дзейнасцю. Гэта ў такіх месцах сакральнае і трансцэндэнтнае яшчэ ў жывых і дае творчыя зарады і сілу жыцця тым, хто яшчэ ўмее цярпліва слухаць, назіраць, удумвацца ў бачныя і нябачныя лёсы і гісторыі......

У дарозе — пад нябеснай апекай Пятра і Паўла

Па народным і царкоўным календары, які на шчасце яшчэ не стаў чужым мясцовым «падляшам і ліцьвінам», значыць карэнным абарыгенам гэтай прасторы, 12 ліпеня асацыюецца са святам Пятра і Паўла, што шырока паважаецца і адзначаецца на Падляшскай зямлі. І, здаецца, па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF