Ніва № 29 (3558), 21 ліпеня 2024 г.

Настальгічны рарытэт

Аляскандр ВЯРБІЦКІ

Яшчэ месяц таму ў цэнтры Міхалова красаваліся два барэльефы з выявамі кранаючымі сітуацыю на польска-беларускай граніцы. Паколькі не ўсім гэтыя аб’екты падабаліся, то ўжо іх там няма. Аднак асталіся пасля іх фундаменты, якія трэба было неяк прыкрыць. Ну і зараз іх прыкрылі нейтральным кветкавым надпісам з назвай маладога горада.

Усё змяняецца, pantha rei — усё плыве, як сцвярджалі старажытныя грэкі. Не толькі выгляд местачковых цэнтраў. Вось некалькі тыдняў таму паклалі новы, салідны асфальтавы насціл на дарогу паміж Лукою і Лешукамі. Едучы маршруткай па абноўленай дарозе пабачыў я на той шашы, больш-менш на мяжы вобрубаў Церамкоў і Міхнаўкі, аўтафуру. У тую аўтафуру мужчыны грузілі каня, абвязаўшы яму галаву радзюжкай. Конь супраціўляўся, бо ж конь дарожку чуе, як спяваў калісь Міхась Забэйда-Суміцкі. І прадчуваў той конь, што яму наканавана дарожка не ў рамантычнае падарожжа з ягоным ездаком, але ў безнадзейны шлях у бойню. Знак нашага часу, калі конь, які быў не так яшчэ даўно неабходным памочнікам чалавека для годнага бытавання, з чарговымі гадамі стаў масава саступаць сваім механічным «цёзкам», стаў саступаць трактарам. Найдоўж трымаўся ён у традыцыйных гаспадароў, якім не пашанцавала быць у перадавых піянерах тэхнічнага сельскагаспадарчага прагрэсу, якія ўпарта трымаліся ўнаследаванага ад продкаў спосабу апрацоўкі зямлі.

З даведніка «Народная культура Беларусі»: «Паводле (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF