Ніва № 29 (3558), 21 ліпеня 2024 г.
Крымскі паўмесяц — радзіма Мустафы Джамілева (ч. І)Уршуля ШУБЗДАМустафа Джамілеў, нягледзячы на сталінскія рэпрэсіі, палітычныя націскі, турэмнае зняволенне, не адрокся свайго паходжання. Украінцы называюць яго маральным аўтарытэтам Украіны, польскія татары таксама падкрэсліваюць, што менавіта Крым дапамог ім пазбегнуць поўнай асіміляцыі. Па жыцці Мустафы Джамілева можна здымаць фільмы ў якасці доказу, што як бы не ламалі, моцнага не зломяць. 12 ліпеня ў Польшчы Сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня дэпартацыі крымскіх татараў. Адным з тых, хто вярнуўся на сваю радзіму пасля развалу Савецкага Саюза, з’яўляецца дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Мустафа Джамілеў. Лідар крымскіх татараў сустрэўся ў Крушынянах з польскімі татарамі і прадстаўнікамі ўлады Падляшскага ваяводства. Візіт быў наступствам чарговай яго настойлівасці і перамогі. У пятніцу 12 ліпеня польскі Сейм прыняў пастанову аб ушанаванні памяці ахвяр генацыду крымскіх татараў. Пастанова падкрэслівае, што «дэпартацыя крымскіх татар з Крыма ў 1944 годзе і яе наступствы з’яўляюцца актам генацыду крымскататарскага народа». — У пастанове, у прысутнасці цэлага Сейма, мы падкрэслілі некалькі вельмі важных фактаў, — адзначыў пасол Павел Коваль. — Мы назвалі злачынства супраць крымскіх татараў генацыдам. Хтосьці можа падумаць, што гэтая пастанова тычыцца гісторыі, але для мяне гэта не толькі гістарычная рэзалюцыя. Гістарычная ў тым (...) |