Ніва № 29 (3558), 21 ліпеня 2024 г.
«Перапяліца» ў Тапарках стала традыцыяйАляксей МАРОЗАбрадавае мерапрыемства «Перапяліца» стала ўжо ў Тапарках традыцыяй. 30 чэрвеня каля святліцы спаткаліся жыхары вёскі і суседніх мясцовасцей Кляшчэлеўскай гміны, члены мясцовых народных калектываў, прыезджая моладзь і турысты, якім цікава было пазнаёміцца са жнівом у мінулым. Было яно запрэзентаванае на полі Марка Бароны, распаложаным пры дарозе ў Рудуты. Каля святліцы ўдзельнікі мерапрыемства паабедалі, а пазней адбыліся там выступы калектываў і танцы. Удзельнікі абрадавага мерапрыемства ішлі ў поле спяваючы жніўныя і іншыя песні. Там пасля малітвы адбыліся зажынкі. Першым пачаў касіць жыта касой 83-гадовы Мікола Бакун, які ў мінулым жаў збожжа сярпом, касіў касой і малаціў цэпам. Збожжа стала падбіраць і звязваць у снапы яго жонка Вяслава Бакун, солтыс вёскі Тапаркі, гмінная радная, старшыня Гуртка вясковых гаспадынь і галоўная арганізатарка перапялічнага мерапрыемства. — Я сем гадоў жаў збожжа сярпом, а пасля ўжо касіў касой. Малацілі збожжа цэпам, а пасля ўжо шырокамалоткай. Мы з мамай цэпам намалацілі столькі жыта, што саломы тады хапіла, каб накрыць цэлую клуню. Кулікі, якімі мы крылі клуні і хлявы, я сам рабіў і яшчэ цяпер магу такія кулікі зрабіць. Яшчэ нядаўна папрасілі мяне і я пакрыў кулікамі з саломы клуню ў Жуках. Яшчэ да мінулага года я сеяў збожжа і сам яго малаціў сваім камбайнам, на якім праездзіў я трыццаць гадоў, — сказаў Мікола Бакун. — Сёлета ўжо восьмы (...) |