Ніва № 29 (3558), 21 ліпеня 2024 г.

Фестываль абуджаных «ТУТАКА 2024» (Ч. І.) Палітыка і палітвязні

Міхал ІВАНЮК

Урочышча Барык зноў стала прасторай, дзе беларусы маглі не толькі правесці тры дні пад гукі беларускіх выканаўцаў, але і правесці час пазнавальна і творча. Першапачаткова фестываль быў арыентаваны выключна на музыку і забавы, затым стаў шматслойнай прасторай ці пляцоўкай, дзе беларуская супольнасць з усяго свету можа сустракацца, абменьвацца сваімі ідэямі і думаць пра тое, як яна можа паспрабаваць змяніць рэчаіснасць, у якой яна жыве і распазнаць, куды яна ідзе. У гэтай прасторы беларусы Падляшша могуць абмяняцца жыццёвым досведам з беларусамі, якія былі вымушаны пакінуць радзіму пасля 2020 года. Такое шматпланавае мерапрыемства, прысвечанае дзясяткам галін, не толькі культуры, цяжка апісаць у адным ці нават двух артыкулах, таму рэпартаж з сёлетняга фестывалю будзе прысвечаны чатыром тэмам фестывалю: палітыцы і правам чалавека з асаблівым акцэнтам на лёс палітвязняў; праблемам бізнесу і стварэння беларусамі новых прадпрыемстваў ці выдавецтваў у Польшчы ці пераносу сваіх фірм у краіны ЕС; культуры ў шырокім яе разуменні; музыцы.

Сёлетні фестываль Абуджаных ТУТАКА з’яўляецца чацвёртым выданнем міждысцыплінарнага мерапрыемства, якое было створана ў цені таго, да чаго прыйшоў рэжым Аляксандра Лукашэнкі пасля цалкам фальсіфікаваных выбараў 9 жніўня 2020 г. Рэпрэсіі і катаванні, несправядлівае пазбаўленне свабоды і драконаўскія пакаранні сталі штодзённасцю беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF