Ніва № 29 (3558), 21 ліпеня 2024 г.
На мяжы менш інтэрвенцыйРадаслаў МАЦІЕВІЧПраз тры тыдні пасля ўвядзення буфернай зоны на польска-беларускай мяжы бачна яе выразная эфектыўнасць. На 56 працэнтаў зменшылася колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы, што сведчыць аб тым, што прынятыя меры даюць чаканы вынік. На канферэнцыі ў Дубічах-Царкоўных, падчас якой абмяркоўваліся змены ў сітуацыі на мяжы, выступілі падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі і прадстаўнікі памежнай стражы, паліцыі і войска. Сустрэчу з прадстаўнікамі СМІ ўзначаліў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Яцэк Дабжынскі, які мадэраваў абмеркаванне і прэзентацыю вынікаў. Ваявода Яцэк Бжазоўскі нагадаў, што буферная зона была створана ў адказ на патрабаванні падляшскіх самаўрадаўцаў, прадпрымальнікаў і навукоўцаў. Іх прапановы і заклапочанасці былі выслуханы падчас кансультацый, якія адбыліся на пачатку чэрвеня ў Падляшскім ваяводскім упраўленні. — Зона абыходзіць мясцовасці і турыстычныя шляхі, якія з’яўляюцца славутасцю Падляшскага ваяводства. Жыхары і прадпрымальнікі могуць спакойна весці свой бізнес, а турысты адпачываць, — запэўніваў падляшскі ваявода. Прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай стражы паведаміла, што з моманту ўвядзення буфернай зоны зафіксавана 1700 спроб нелегальнага перасячэння мяжы. Для параўнання, за тры тыдні да стварэння зоны колькасць такіх спроб склала 3900. Гэта відавочнае зніжэнне больш чым на 50 працэнтаў, што сведчыць аб эфектыўнасці новых мер бяспекі. (...) |