Ніва № 29 (3558), 21 ліпеня 2024 г.
Замах на ЗШАУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧГісторыя забойстваў прэзідэнтаў ЗША і замахаў на іх змяшчае нямала драматычных старонак. Усяго за 250 гадоў летапісу Новага свету былі забіты чатыры прэзідэнты і паранены трох. Найбольш знакавым стала забойства нацыянальнага героя Аўраама Лінкальна ў 1865 годзе. Джэймса Гарфілда забілі ў 1881 годзе, а Уільяма Мак-Кінлі — у 1901 годзе. Джона Фіцджэральда Кенэдзі забілі ў Даласе ў 1963 годзе, а страляў у яго Лі Харві Освальд. Што цікава, той Освальд, марксіст паводле поглядаў, пэўны час жыў у Мінску, дзе працаваў слесарам на заводзе, а рускай мове яго вучыў Станіслаў Шушкевіч. Расчараваўшыся ў сапраўдных рэаліях Савецкага Саюза, Освальд у 1962 годзе вярнуўся на радзіму ў ЗША, а ўжо ў наступным годзе здзейсніў сваё злачынства. Яго самога ліквідавалі праз пару дзён, а спрэчкі пра тое, хто за ім стаяў, працягваюцца дагэтуль, бо многія слушна не вераць у стралка-адзіночку. Трэба прыгадаць пра так званы «праклён амерыканскай палітыкі». Паводле легенды індзейскі правадыр Тэкумсе агучыў некалі наступнае: кожны амерыканскі прэзідэнт, які быў абраны ў год, што без астатку дзеліцца на 20, памрэ альбо будзе забіты да заканчэння тэрміну сваёй кадэнцыі. Так яно і адбывалася ў амерыканскай гісторыі. Пакуль не дайшло да 40-га па ліку прэзідэнта-рэспубліканца Рональда Рэйгана, абранага ў 1980 годзе. Ён выжыў пасля замаху ў 1981 годзе. Наступны прэзідэнт, які быў абраны ў такі год — Джордж Буш-малодшы ў 2000 годзе, таксама (...) |