Ніва № 29 (3558), 21 ліпеня 2024 г.

Памаленьку- значыць «Podlasie. SLOW FEST» у Нараўцы

Яўген ВАПА

Пражыць нам крыху жыцця, хаця неспяша

— Як вы жывяце? Ці ты жывеш? — такімі найчасцей словамі пачынаюць вітацца з сабою карэнныя жыхары Падляшскага ваяводства паміж Бугам, Нарвай і Бобрай. У адказ, у нашых беларускіх гаворках з поўдня да поўначы, мы пачуем: «А дзякуй — по(-а-)маленькі, по(-а-)маленьку, паволі, памалей, неспяша». Жыхарам Нараўчанскай гміны, як і ўсім аўтахтонам на абязлюджанай апошнімі гадамі, а нават ужо дзесяцігоддзямі ўсходняй сцяне, выпала зараз, на жаль часта не па сваёй волі, жыць абавязкова толькі памаленьку. Здавалася б, адвечная чалавечая мара быць гаспадарамі свайго часу, а не толькі яго рабамі, здзяйсняецца тут і цяпер. Так аднак бывае, што ў такім суквецці шчасця заўсёды ўсплывае тое дзёгцевае, умоўнае... але. Мо прыдуваюць яго злыя вятры гісторыі і такія ж людзі, ці нясуць яго з сабою хвалі рэк дрэнных навін, што не дазваляюць у спакоі і гарманічнасці Божага свету — прыроднага і чалавечага — завяршаць сваё хвіліннае, зямное прыстанішча... Тады нездарма ў нас беларусаў ідзе за намі прымаўка — не спяшы і людзей не смяшы.

Бо ж згадайма, усе тыя агульначалавечыя памкненні наконт таго, каб не быць цягам гісторыі ў той вечна нявольна эканамічна-палітычнай залежнасці ад усіх дэспатызмаў, феадалізмаў, манарха-абсалютызмаў, крывавых дыктатур любых масцей. Ім на змену ў мінулым і зараз прыйшлі ўсе дзікія капіталізмы і бязлітасныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF