Ніва № 28 (3557), 14 ліпеня 2024 г.

«Мова нанова» — канец трэцяга сезона

Міхал ІВАНЮК

У апошні панядзелак чэрвеня ў Беларускім хабе «Новая зямля» ў Беластоку адбылася сустрэча для падсумавання трэцяга сезона курсаў «Мова нанова». У трэцім сезоне, уключаючы падагульняючую сустрэчу, было праведзена пяць сустрэч, падчас якіх акрамя лінгвістычных ведаў удзельнікі маглі пазнаёміцца з цікавымі беларусамі і іх захапленнямі. У трэцім сезоне выступіла Таццяна Савіч, з якой слухачы шукалі вясну і мелі магчымасць даведацца пра народныя звычаі, звязаныя са святкаваннем вясны. Падчас сустрэчы з Антонам Сірбатарам можна было пачуць пра марскія прыгоды гэтага музыканта, а таксама даведацца, як група беларускіх энтузіястаў аднавіла лодку, з якой выправілася ў марскі шлях. Пачулі таксама яго сольны канцэрт, прысвечаны мору і марскім гісторыям. На сустрэчы з Таццянай Калач можна было паглыбіць веды не толькі пра беларускую міфалогію, але і пра духа дому Дамавіка, якому мастачка прысвяціла значную частку кнігі для дзяцей «Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце». А на сустрэчы, прысвечанай Васілю Быкаву, журналіст Сяргей Навумчык падчас анлайн-сустрэчы падзяліўся ўспамінамі і анекдотамі пра пісьменніка. Апошняя сустрэча выклікала найбольшую цікавасць і ў хабе «Новая зямля» сабрала найбольшую колькасць гледачоў. Апошнія заняткі павялі Вікторыя Жытнік і Ігар Палынскі, якія падзякавалі прысутным за актыўнасць і з настаўніцай Марыяй Грыц засяродзіліся на паўтарэнні матэрыялу і лексікі. А потым Васіль Калач (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF