Ніва № 28 (3557), 14 ліпеня 2024 г.

Ядзершчык з Драгляў

Ё ІН КРЫНЭК

Саколка паспяхова папулярызуе памяць пра сваіх знакамітых землякоў. Доказам гэтаму з’яўляюцца, між іншым, інфармацыйныя стэнды з іх біяграфіямі ды здымкамі, размешчаныя ў найбольш прэстыжных пунктах горада. Але не ўсе мясцовыя знатныя ўраджэнцы лічацца тут сваімі, не ўсім мясцовым знакамітасцям знаходзіцца месца на стэндах у гарадской прасторы. Вось, для прыкладу, ураджэнец вёскі Драглі Аляксандр Лейпунскі. Менавіта яго памяць хацеў увекавечыць на стэндах сакольскі беларус Андрэй Гарбуз. Андрэй — працаўнік сакольскага стараства і мае нейкі ўплыў на гарадскія справы, але ў гэтым выпадку ягоны ўплыў аказаўся недастатковым. Калегі па працы, у тым ліку ўроджаны ў Крынках Збігнеў Дэмбко, праект адхілілі.

Ёсць пэўныя, часовыя стандарты, якія вызначаюць кім у дадзены момант можна ганарыцца, а кім нельга. Я хачу паглядзець на справу пазачасава і звярнуць увагу на чалавека, які вырваўся з нашай вёскі і, дзякуючы перш за ўсё сваёй працы, дасягнуў надзвычайных рэзультатаў, перш-наперш у галіне сусветнай навукі. Менавіта ён першым у Еўропе расшчапіў ядро атама літыю, эксперыментальна даказаў існаванне нейтрына. Паралельна з Энрыка Фермі — лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1938 года абгрунтаваў ідэю рэактараў на хуткіх нейтронах. Пабудаваў і эксплуатаваў першыя ў Еўропе даследчыя хуткія рэактары.

Пра Аляксандра Лейпунскага не чула нават зберагальніца памяці сакольскіх габрэяў Эва Крыхняк, бабуля якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF