Ніва № 28 (3557), 14 ліпеня 2024 г.
Нацменшасці ў ваяводыМіра ЛУКШАНамеснік міністра МУСіА Томаш Шыманьскі наведаў наш рэгіён, каб абмеркаваць надзённыя праблемы з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання і прадстаўнікамі нацыянальных і этнічных меншасцей. Сустрэча мела на мэце прыслухацца да меркавання жыхароў і выпрацаваць рашэнні па найбольш важных пытаннях. Віцэ-міністр сустрэўся ў Беластоку ў Ваяводскай управе з прадстаўнікамі самакіравання Падляшша і лідарамі нацыянальных і этнічных меншасцей неўзабаве пасля сустрэчы з імі парламентарыяў у Маршалкоўскай управе (20 чэрвеня). На сустрэчы размова ішла галоўным чынам аб фінансаванні дзейнасці арганізацый і аб’яднанняў нацменшасцей. Ксенія Альгаўг — намесніца дырэктара дэпартамента запэўніла, што вядуцца перамовы аб павелічэнні сродкаў, якія выдзяляюцца міністэрствам на гэтыя мэты, і аб спрашчэнні працэдуры афармлення субсідый. Прадстаўнікі міністэрства агучылі новыя прынцыпы супрацоўніцтва. Міністэрства УСіА абяцае пабольшыць фінансаванне і спрашчэнне працэдур падачы дакументаў для атрымання фінансавання меншасным арганізацыям. Прадстаўнікі беларускай меншасці пакуль што чакаюць канкрэтыкі, а не гладкіх слоў абяцанняў. Сустрэчу з прадстаўнікамі мясцовых улад распачаў ваявода Яцак Бжазоўскі. — Мы хочам прыслухацца да вашага голасу, — падкрэсліў ён. — Цяпер Падляшша знаходзіцца пад асаблівай апекай урада. Вось нядаўна ў Беластоку адбылося пасяджэнне ўрада і Рады нацыянальнай бяспекі, горад на хвіліну быў (...) |