Ніва № 28 (3557), 14 ліпеня 2024 г.
Мова — жывы прадукт! У Беластоку падпісалі дэкларацыю аб стварэнні ІБММіра ЛУКШАІніцыятыўная група беларускіх навукоўцаў і педагогаў у супрацы з Цэнтрам беларускай культуры 28-29 чэрвеня правяла ў Беластоку ва ўніверсітэце навукова-практычную канферэнцыю «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады». Абмяркоўваліся праблемы, што стаяць перад беларускай мовай і спецыялістамі ў галіне яе развіцця. Задачай канферэнцыі з’яўляўся маніторынг сітуацыі і патрэб беларускага мовазнаўства, выкладання і папулярызацыі беларускай мовы ў сучасных умовах. Фармат удзелу быў змяшаны — афлайн і анлайн. Адбыліся пленарнае пасяджэнне і праца ў секцыях, пасля пленарнага падсумавання сарганізаваны быў Інстытут беларускай мовы ды падпісана дэкларацыя ўдзелу ў працах па абнаўленні, кадыфікацыі, развіцці і практыцы беларускай мовы ў сучаснай сітуацыі, асабліва ва ўмовах, калі на тэрыторыі Беларусі большасць беларускамоўнага — «экстрэмісцкае». Па словах прафесара Паўла Баркоўскага, канферэнцыя — важны элемент падтрымкі навукі і заснавання новай навучальнай установы для беларусаў. Вінцук Вячорка і Павел Баркоўскі правялі прэзентацыю яе канцэпцыі — Інстытута беларускай мовы. Праграма двухдзённай канферэнцыі была насычанай. Узняты былі актуальныя пытанні развіцця беларускай мовы і яе функцыянавання як у замежжы, так і Беларусі. Гэта: беларуская мова ў сферы ІТ і віртуальнай прасторы, пытанні моўнай палітыкі і сацыялінгвістычная (...) |