Ніва № 28 (3557), 14 ліпеня 2024 г.

Крыначка

Аляксей МАРОЗ

Беларускі фэст «Крыначка» арганізуецца ў Гайнаўцы здаўна. Спачатку стала ладзіць яго Гайнаўскае аддзяленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства разам з Гайнаўскім домам культуры ў жылых кварталах Гайнаўкі. Мерапрыемства адбывалася пасля абеду на трэці дзень Святой Тройцы, калі раней ва ўрочышчы Крыначка, непадалёк ад прыпушчанскага горада служылася літургія, якая збірала там на малітву многа людзей. Пазней Галоўнае праўленне БГКТ стала арганізаваць фэст пад назвай «Крыначка» ў супрацы з ГДК у гарадскім амфітэатры, дзе можна сабраць больш публікі. У гэтым годзе трэці дзень Святой Тройцы выпаў на другі дзень канікул, 25 чэрвеня і многа вучняў малілася ў храме на Крыначцы і выступіла ў час беларускага фэсту.

Хаця раніцай было пахмурна, пасля пацяплела і дзень стаў сонечным і нават гарачым. Малітвы ў час другой літургіі ў царкве святых братоў мучанікаў Макавеяў, маці іх Саламіі і настаўніка Елезара на Крыначцы ўзначаліў епіскап Гайнаўскі Павел, у саслужэнні многіх святароў. Сабралася шмат вернікаў, якія ўжо традыцыйна маліліся звонку царквы і прынеслі з сабой бутэлькі і іншыя пасудзіны, каб пасля асвячэння набраць гаючую ваду з крыніцы, так як гэта рабілі іх бацькі, дзяды, прадзеды і далейшыя продкі. У мінулым яшчэ больш масава збіраўся народ на малітвы ў гэтае святое месца. Над крыніцай быў пастаўлены тут драўляны, а пасля мураваны калодзеж, а побач яго была збудавана часоўня. Гэтае падмоклае месца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF