Ніва № 28 (3557), 14 ліпеня 2024 г.
„Nowokornino. Wieś u źródeł Łoknicy” — даніна месцу і людзямГанна КАНДРАЦЮККніжка Nowokornino. Wieś u źródeł Łoknicy — навуковая прапанова, якую чытаеш на адным дыху. Так дзейнічае эмацыйная сувязь аўтара з месцам, які спалучае архіўныя крыніцы і этнічную памяць жыхароў асочніцкай вёскі, заснаванай на месцы Бельскай пушчы ў ХVІ стагоддзі. Ужо сам загаловак разбуджвае цікавасць, паколькі энергетыка месцаў, дзе нараджаюцца рэчкі, закалочаная, як і цячэнне Локніцы, якой скандынаўскі назоў абазначае пакручастую, спавітую ў меандры рэчку. Аляксандр Кірылюк, народжаны ў 1950 годзе, запамятаў як у дажджлівыя паравіны года сярэдзінай вуліцы пераліваліся патокі вады, быццам назначылі яе па старыцы неіснуючай рэчкі. Іншым напамінам пра раку, ці больш дакладна пра яе вытокі, гэта мініяцюрныя азерцы — «очка», якія па сёння захаваліся на палях гаспадароў. Яшчэ ў дзіцячыя гады аўтара гэтыя вадаёмы прыцягвалі шматлікіх аматараў рыбалкі. Памяць пра вадзяныя цёкі і азерцы знаходзім у раздзеле пра апрацоўку ільну, калі высушаную і абмалочаную сыравіну мачылі некалькі разоў у вадаёмах, каб такім спосабам выпрацаваць якасць матэрыялу. Прытым гаспадары, якія дазвалялі пакарыстацца вадой, бралі ад людзей невялікую плату. З сённяшняй перспектывы, калі вёску акаляе сцяна кукурузы, калі вадзяныя цёкі і вадаёмы пасля праведзенай меліярацыі зніклі з вачэй, гідралагічная паметка здаецца міфічнай. * * * Аляксандр Кірылюк, прафесар (...) |