Ніва № 28 (3557), 14 ліпеня 2024 г.
Доступ да інтэрнэту на НараўчаншчынеРадаслаў МАЦІЕВІЧ— На ўсёй тэрыторыі гміны Нараўка будзе доступ да хуткаснага інтэрнэту! Работы ўжо пачынаюцца! Жыхары гміны Нараўка нарэшце атрымаюць хуткае і ўстойлівае інтэрнэт-злучэнне па оптавалаконнай сетцы. Ужо заключаны дагавор з кампаніяй, якая будзе будаваць сетку, і неўзабаве пачнуцца работы. Гэтая інвестыцыя азначае мноства выгод для жыхароў і турыстаў. Сёння жыхары гміны Нараўка карыстаюцца інтэрнэтам праз радыё ці праз розныя мабільныя сеткі — гэта недастатковае рашэнне, асабліва для людзей, якія працуюць аддалена ці вядуць бізнес. Такія мясцовасці як Масева ці хутары ўвогуле не маюць інтэрнэту, — паведамляў войт Яраслаў Галубоўскі. Праблема датычыцца і іншых месцаў, бо, напрыклад, самі жыхары Ляўкова, Семяноўкі ці нават Нараўкі карыстаюцца інтэрнэтам ад розных правайдараў, але вядома, наколькі слабы сігнал. Людзі часам блукаюць па ўсім доме ў пошуках пакрыцця, а часам яно ў іх ёсць толькі ў двары ці на вуліцы. Гэта вельмі непрыемна, а ў некаторых выпадках нават робіць немагчымым працу. Аднак набліжаецца вялікая рэвалюцыя, і людзі атрымаюць доступ да хуткага інтэрнэту праз оптавалакно. — Пра шырокапалосны доступ у інтэрнэт гавораць ужо шмат гадоў, тым больш што ў нас ужо ёсць тэхналагічны канал ад Звадзецкага. Аднак дагэтуль аператара не было, а цяпер, у рамках сродкаў з Нацыянальнага плана адбудовы, кампанія ўжо падпісала дамову з некалькімі паветамі, і гміна Нараўка ідзе як (...) |