Ніва № 28 (3557), 14 ліпеня 2024 г.

Ноч. Купалле. Нараўка 07.07

Уршуля ШУБЗДА

У Нараўцы людзі паволі наплывалі на плошчу, на якой, як абяцалі арганізатары, мела быць усё — «цуда-вянкі»: траўка, рэчка, лізуны, марожанае, цукровая вата — шнур ларкоў. На месца імпрэзы першымі прыбылі прадаўцы, праваахоўныя службы, у тым ліку і паліцыя, і ахова, і пагранічнікі. Дзеці гуртаваліся пад ларкамі, бо, як ні дзіўна, зараз гэта малыя — моцныя спажыўцы. Сёлетняе Купалле ў Нараўцы прайшло пад лозунгам «Świętojańskie cuda wianki czyli Noc Kupały na granicy tajemnicy».

Хаця лаўкі перад сцэнай яшчэ пуставалі, то «панове» ўсталявалі свае крэслы на сваёй маленькай плошчы перад крамай, якая была яшчэ абгароджаная тасьмой. Тасьму расцягнула ахова для большай бяспекі, але двум джэнтльменам з пад крамы гэта не перашкаджала. Наадварот, такое выключэнне было для іх вельмі камфортным, бо аддзяляла іхнюю плошчу з трыма крэсламі і столікам, ад другіх людзей. Хаця было іх двух, крэслы былі тры і кожны мог падсесці. З той перспектывы імпрэза, яшчэ да яе пачатку, ужо пазбаўляла надзеі на цуды, хаця вянкі спраўныя жанчыны насілі, каб у адпаведны момант кінуць іх у рэчку.

— Усё пачалося з пандэміі, — сказаў адзін з двух мужчын; як аказалася, быў гэта Юрка. — Людзі перасталі выходзіць і з хат, і да людзей. Так і засталося. У Нараўку амаль ніхто не прыязджае. Стала зусім пуста.

Людзі пачалі збірацца, памалу запаўнялася плошча перад сцэнай, але з перспектывы джэнтльменаў з пад магазіна нічога не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF