Ніва № 27 (3556), 7 ліпеня 2024 г.

Крыху пра вясёлку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Засціг мяне дожджык. Схаваўся я пад паветку, чакаючы яго спынення. Неўзабаве стала праясняцца і ад усходу, насупраць схілянага да захаду сонца стала паказвацца вясёлка. Вясёлкі, гэтыя незвычайныя каляровыя аркі — прыродны феномен, што ўпрыгожвае неба пасля душавога дожджыку, спрадвечна захаплялі чалавечае ўяўленне. Каб талкова зразумець цуд фармавання вясёлкі, трэба заглянуць у захапляльную гульню святла, кропель вады і геаметрыі зрокавага ўспрымання. Калі сонечнае святло, гэтая магічная сумесь колераў, праходзіць цераз павіслую ў паветры каплю вады, адбываецца захапляльнае пераўтварэнне. Гэта не толькі пераламленне святла, гэта своеасаблівы прыродны калейдаскоп.

З даведніка «Народная культура Беларусі»: «Вясёлка, з’ява прыроды; адзін з вобразаў беларускай міфалогіі. Згодна з народнымі паданнямі, вясёлка апускае адзін канец у мора, раку, луг і цягне ваду з усім, што ў ёй ёсць. Вада падымаецца ў хмару, адкуль, як праз сіта, прасейваецца, і дождж падае на зямлю. Калі паблізу апынецца чалавек, вясёлка можа і яго ўцягнуць на хмару. Таму маці забаранялі сваім дзецям выходзіць на двор, калі ў небе з’яўлялася вясёлка. Бог даў вясёлку дзеля таго, каб не было патопу, бо яна ведае меру вады для дажджу. Пакуль яна не накачае вады, дождж не пойдзе. Вясёлку ў народзе ўспрымалі лукам Перуна, з якога грамавержац пасылае на зямлю стрэлы-маланкі. Па асаблівасцях вясёлкі і часе яе ўзнікнення на небе прадказвалі будучае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF