Ніва № 27 (3556), 7 ліпеня 2024 г.
Чые вялікія літоўскія князі?Уладзімір НЯКЛЯЕЎВа ўсіх гістарычных (дый мастацкіх) кнігах, якія давялося мне прачытаць, чорным па белым напісана, што вялікія літоўскія князі — гэта вялікія літоўскія князі. І ніякія іншыя. Таму мяне здзівіла, калі на літаратурнай сустрэчы ў Вільні некалькім маладым літоўцам раптам захацелася пра гэта падыскутаваць. У пару майго юнацтва адной з форм «идеологической работы с населением» (найперш з моладдзю) былі так званыя дэбаты кшталту: «Ці ёсць жыццё на Марсе?», або «Ці ўсіх пусцяць у камунізм?». Дэбатавалі калі не кожны дзень, дык кожны тыдзень, таму прыдумаць, пра што ў чарговы раз дэбатаваць, было няпроста, і арганізатары дэбатаў бегалі сярод удзельнікаў: «Падкіньце тэму!» Дык вось... Нашы літоўскія сябры прыдумалі сёння (ці нехта ім падкінуў) тэму літвінізм. Нібыта ён пагражае нацыянальнай бяспецы літоўскай дзяржавы. Не аднойчы спрабаваў я давесці маім літоўскім сябрам, што нікому і нічым літвінізм не пагражае. У той форме, у якой існуе ён у Беларусі, ён ёсць еўрапеізмам, які ўзнік з разумення таго, што толькі ў еўрапейскім напрамку пралягае шлях да захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і дзяржаўнага суверэнітэту беларускай дзяржавы, што ніяк не закранае суверэнітэту дзяржавы літоўскай. Найбольшы шанц ступіць на гэты шлях мелі беларусы напачатку 90-х мінулага стагоддзя — адразу пасля абвяшчэння незалежнасці. Гістарычным шанцам тым мы не скарысталіся, і калі стала відавочна, што (...) |