Ніва № 27 (3556), 7 ліпеня 2024 г.

Юры Грыбоўскі пра беларусаў у Войску Польскім (ч.II)

Міхал ІВАНЮК

У далейшым на сустрэчы з кнігай Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у 1918-1945 гг.» прагучала пытанне пра ваенныя лёсы сваякоў аўтара, які прадставіць гісторыю свайго дзеда.

— Гэта асабісты момант. А на вокладцы — мой дзед, які прыехаў з Віленшчыны і тройчы апранаў польскую форму. Спачатку пайшоў у армію на тэрміновую службу ў сярэдзіне трыццатых гадоў, потым быў верасень 1939 года, калі ён пайшоў у армію ў запасе, бо была ўсенародная мабілізацыя. Мой дзед памёр у 1986 годзе. На жаль, як у нас кажуць, я яшчэ быў «пад сталом» і яшчэ не цікавіўся такімі тэмамі, хаця тэарэтычна мог, бо ён яшчэ быў пры памяці. Пра падзеі і яго службу ў 39-м мне падрабязна расказала бабуля. Мае бабуля і дзядуля вянчаліся на св. Пятра і Паўла ў ліпені, а праз некалькі тыдняў пачалася ўсенародная мабілізацыя і яго зноў прызвалі ў войска. Ён пайшоў абараняць радзіму. А потым дзед амаль на паўгода знік з жыцця маладой жонкі. Усе яго ўжо пахавалі, усе думалі, што ён памёр. Бабуля казала, што пайшла на Каляды. Ён па Калядах прыйшоў з раненай рукой. Яму пашчасціла трапіць на фронт, а потым у нямецкі палон, і ў яго выпадку вайна скончылася праз тыдзень-другі. Ён таксама быў у той групе польскіх салдат, якія былі абменены і апынуліся ў Савецкім Саюзе, таму што аўтаматычна лічыліся жыхарамі заходняй Беларусі ці Украіны. І іх, акрамя афіцэраў, адпраўлялі дадому, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF