Ніва № 27 (3556), 7 ліпеня 2024 г.
Ахвяры гібрыднай вайнырмац13 чэрвеня на мяжы з Беларуссю была ўведзена буферная зона, у тым ліку забарона знаходжання ў адлегласці 200 метраў ад мяжы. Гаворка ідзе пра тэрыторыю дзеяння памежных застаў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах-Царкоўных і Чаромсе. Экскурсавод Лукаш кажа, што зона выклікала блытаніну. Прадпрымальнікі падлічваюць свае страты. Нягледзячы на тое, што пачаліся канікулы, у Белавежы на вуліцах можна ўбачыць толькі войска, памежнікаў і паліцыю. Жыхары, якія зарабляюць на жыццё ў асноўным турызмам, турбуюцца. Гасцініцы, гасцявыя дамы і рэстараны пустуюць. Гэта чарговы ўдар па Падляшшы пасля пандэміі і поўнага закрыцця мястэчка на 9 месяцаў, пакуль будаваўся плот на мяжы. — Мы, рэстаратары, гатэльеры і гіды, шмат працавалі, каб аднавіць брэнд Белавежскай пушчы. Нанялі людзей, трэба было іх навучыць. Мы гатовы да сезона. І раптам такая навіна: буферная зона, — кажа Славамір, уладальнік рэстарана і пракату ровараў. Буферная зона. У нас была масавая паніка. Гэта моцна адбілася на турыстах, многія адмянялі браніраванне. Людзі не хочуць ісці туды, куды нельга, а нават калі і могуць, то павінны з гэтым лічыцца. У мяне ўжо два скасаваныя заказы на аўтобус. І пасля гэтай інфармацыі адзіночных кліентаў практычна не застаецца. У мяне ёсць рэстаран, у час абеду заўсёды быў поўны. Я ацэньваю зніжэнне ліку турыстаў на дзве траціны. Мы не маем права на кампенсацыю ў сувязі з закрыццём, таму што мы не зачыненыя. Але гэтая інфармацыя (...) |