Ніва № 27 (3556), 7 ліпеня 2024 г.

Мы стаім на прадпрыемствах. Размова з новавыбраным бургамістрам Бельска-Падляшскага Пётрам Вавульскім

Аляксей МАРОЗ

— Віншую Вас з выбарам на бургамістра Бельска-Падляшскага. Раскажыце крыху пра сябе.

— Мяне завуць Пётр Вавульскі. Нарадзіўся я ў Бельску-Падляшскім, мне 45 гадоў. У мяне ёсць жонка і двое прыгожых дачушак. Усё маё жыццё звязанае з Бельскам-Падляшскім. У час вучобы ў вышэйшай навучальнай установе коратка я жыў у Беластоку і ў Варшаве. Працаваў я на Тэлебачанні Беласток. Гэты эпізод у маім жыцці многа мне даў. Я працаваў у аддзяленні рэкламы і як малады дзевятнаццацігадовы чалавек мусіў размаўляць з рознымі людзьмі. Мне прыйшлося размаўляць з шэфам Радыё Ярд святой памяці Яраславам Дземянам, які быў вядомы тым, што збудаваў у Беластоку і мне гэтая размова засталася ў памяці. Кароткая праца на тэлебачанні дазволіла мне паверыць у сябе. У час сваёй прафесійнай працы я цягам 13 гадоў быў кіраўніком салонаў мабільнай тэлефоніі ў Падляшскім і Люблінскім ваяводствах. Пазней працаваў у вялікай замежнай суполцы «Комарх», інсталявалі мы інфарматычныя сістэмы ў бальніцах, між іншым у шпіталі ў Гайнаўцы. Пазней доўга я працаваў у Бельскім доме культуры і зараз я тут.

— Што з Вашай выбарчай праграмы маеце намер рэалізаваць у першую чаргу?

— Зараз мусім закончыць распачатыя працэдуры інвестыцый, будовы гарадскіх ясляў, разбудовы Пачатковай школы № 2 і Прадшколля № 3 з інтэграцыйнымі аддзяленнямі, а гэта вялікія інвестыцыі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF