Ніва № 27 (3556), 7 ліпеня 2024 г.

Беларускі фемінізм і квір-літаратура над Віслай!

Ганна КАНДРАЦЮК

Тое, што ў разгар лета над берагам Віслы гуляе да рання варшаўка, памеціў яшчэ да ўзнікнення Касцюшкаўскіх бульвараў польска-мадзьярскі пісьменнік Кшыштаф Варга ў культавай «Масакры». Ягоны недапіты і безграшовы герой Сцяпан спяшае на сталічнае ўзбярэжжа з надзеяй, што там сустрэне сяброў і нешта каўкне на халяву. Сарказм і гумар змяшаны з начной цеплынёй наклікае такі кайф, што прыдуманы свет здаецца больш фізічным за сапраўдны. А зараз, калі там праклалі кладку праз Віслу, як ашалелыя цягнуць патокі турыстаў з усяго свету, за якімі нясецца касмапалітычны гоман.

Таму і беларуская імпрэза падпасавала да месца і часу, і як мне падалося, да інтэлектуальных выклікаў нашай эпохі. Многія з тых касмапалітычных мінакоў спыняліся на хвілін пяць-дзесяць, каб паглядзець паэтычна-музычную сцэну фестывалю Hučna Fest, якая сваёй далікатнасцю, свежасцю і прыгожасцю вабіла публіку, абсеўшай усе навакольныя лаўкі і падмуркі. Мяне запрасілі прыняць удзел у панэлі, прысвечаным беларускай жаночай літаратуры і яе сучаснаму стану. І я паехала, як заўсёды з хваляваннем на плячах!

* * *

Мне пашанцавала паспець на прэзентацыю новага зборніка вершаў Анхелы Эспіноса Руіс «Астралябія Божых таямніц». Гэта была чыстая роскаш і захапленне. Анхела ў белай сукенцы напамінала хмарку на спякотным варшаўскім небе.

— Божа, якая ў яе цудоўная беларушчына, — захапляліся мае варшаўскія знаёмыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF