Ніва № 27 (3556), 7 ліпеня 2024 г.
Чужыя на сваёй зямліУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧГарачы пераход з чэрвеня ў ліпень, у другую палову каляндарнага 2024 года, падаецца, адзначаны нейкай прыхаванай дадатковай напругай. Часта прыродныя катаклізмы супадаюць з палітычнымі, а хіба часцей нябесныя і зямныя з’явы папярэднічаюць нейкім грамадскім важным і кардынальным працэсам. Навукоўцы, на жаль, мала займаюцца вывучэннем такіх сувязей. А калі і займаюцца, то мала дасягаюць у гэтай сферы. Спазнаць таямніцы свету не проста. І нават зазірнуць, прыадчыніць дзверы ў нязведанае, мала каму ўдаецца. Ясна адно, што неяк усё ў гэтым Сусвеце знітавана, звязана і пераплецена. І калі, скажам, надыходзіць падвышэнне сонечнай актыўнасці, гэта наўпрост адбіваецца і на актыўнасці цэлых грамадстваў планеты Зямля. Чалавек дваццаць першага стагоддзя ганарыцца імклівым тэхнічным прагрэсам і разнастайнымі электроннымі магчымасцямі, якія ён паставіў сабе на службу. Прычым паставіў часцей дзеля злых намераў і кантролю над іншымі. Але хіба старажытныя людзі куды лепш разумелі і знакі прыроды, і боскія пасланні, маглі дакладней спрагназаваць бліжэйшую будучыню і тыя падзеі, якія адбудуцца неўзабаве. Калі прыгадаць 2019 год, то ён быў адзначаны якраз шматлікімі прыроднымі катастрофамі — паводкамі, пажарамі, землятрусамі, ураганамі. Потым на нашу планету прыйшла пандэмія ковіду, якая забрала шматлікія жыцці, а з іншага боку паказала, як можна ў розных дзяржавах кіраваць і маніпуляваць грамадствамі. Потым (...) |