Ніва № 27 (3556), 7 ліпеня 2024 г.

39-ае Свята беларускай культуры

Міхал ІВАНЮК

У трыццаць дзявяты раз беларуская музыка загучала на беластоцкіх Плянтах 23 чэрвеня 2024 г. дзякуючы штогадоваму фэсту, які ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства і праводзіцца дзякуючы падтрымцы і датацыі Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ды фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства ды горада Беластока. Канцэрт распачаўся песняй «Мой Беластоцкі край» на словы Алеся Барскага, а кароткі ўступ падрыхтаваў старшыня БГКТ Васіль Сягень.

— Я вельмі рады вітаць вас на нашым штогадовым Фестывалі беларускай культуры тут, у прыгожым парку Плянты ў Беластоку. Я шчыра вітаю ўсіх, хто хоча прыйсці і адсвяткаваць з намі. На наша свята завіталі шаноўныя госці, якія прыйшлі паспяваць, а можа нават і патанчыць разам з намі. Дазвольце мне сёння іх прадставіць вам — віцэ-прэзідэнт горада спадар Марк Масальскі; я хачу на самым пачатку павіншаваць вас з такой прэстыжнай пасадай і спадзяюся, што будзеце клапаціцца пра нашы беларускія справы ў Беластоку. Я хацеў бы таксама сардэчна вітаць упаўнаважанага ваяводы па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў д-ра Артура Канапацкага, якога таксама хачу павіншаваць з уступленнем на гэтую пачэсную пасаду. Сёння з намі мілая жанчына, якая часта з’яўляецца на нашых мерапрыемствах. І мы гэтаму заўсёды вельмі рады спадарыні Кацярыне Корыцкай з Рэферата меншасцей Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы, якая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF