Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.
У нізахАляксандр ВЯРБІЦКІБыло нядаўна на гэтых старонках пра візіт у Беласток старшыні Міжнароднага «Мемарыяла» Яна Рачынскага. Расказаў ён, як працавалі бальшавіцкія вярхі ў час Вялікага тэрору. А што рабілі ў той час нізы? Дырэктар беластоцкага Музея памяці Сібіры Войцех Сляшынскі рэкамендаваў прысутным паглядзець фільм «Чэкіст» на ютубе. Глянуў я пару хвілін, пабачыў? што фільм зняты на аснове апавядання Уладзіміра Зазубрына «Щепка»; у польскім перакладзе «Drzazga». І ўзяўся за кніжку... Мяркую, што хопіць прывесці некаторыя цытаты з яе дзеля ўсведамлення не вялікіх лічбаў ахвяр, бо гэта, як сказаў бы сам Сталін, толькі статыстыка. Апавяданне Зазубрына гэта жывыя будні тэрору. Не таго, Вялікага тэрору, пік якога выпаў на 1937-1938 гады, але на яго вытокі яшчэ пры жыцці Леніна. Апавяданне «Щепка» было напісана ў 1923 годзе, неўзабаве пасля бальшавіцкага перавароту... «Бледная ліхаманка трэсла месяцам. І ад ліхаманкі, і ад марозу дрыжаў месяц дробнымі дрыжыкамі. І дрыжачай празрыста іскрыстай смугой вакол яго ягоны подых. Над зямлёй ён гусцеў воблакамі бруднаватай ваты, на зямлі ляжала паравым малаком. На двары ў малацэ тумана шэрагамі горбіліся зябка-сінія гурбы снегу. У сінім снезе, лахманамі наліплымі на падаконніках, лахманамі павіслымі з дахаў, пасінелі прамерзлыя трохпавярховыя шматвокія сцены». «У кабінеце Інакенція Пшаніцына, цяпер Срубава, мутны досвітак. Аднак дом Інакенція Пшаніцына, цяпер Губчэка, не (...) |