Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.
Ці маем праблему з інтэрнэтам?Уршуля ШУБЗДАМы, настаўнікі, часта змагаемся з праблемамі створанымі сучаснымі тэхналогіямі. З аднаго боку тэхнакратычная і ІТ-цывілізацыя ствараюць велізарныя магчымасці, а з іншага прычыняюць праблемы, таму што мы як настаўнікі часта самі на сябе расстаўляем пасткі. Безумоўна, кожны настаўнік у сваёй рабоце сутыкаўся з сітуацыямі, якія прымушаюць зрабіць адну выснову — навошта школьнікам тэлефон і інтэрнэт? Школы і настаўнікі па-рознаму змагаюцца з гіперактыўнасцю вучняў у выкарыстанні гэтых даброт цывілізацыі. Прапануюць складванне тэлефонаў у скрыні перад урокамі, пакіданне іх на першай парце насупраць настаўніцкага стала ці нават забарона прыносіць тэлефоны ў школу. У перадапошнім выпадку настаўнік можа адчуць сябе прадаўцом у букіністычнай краме — што даволі смешна, або ён можа параўноўваць тэлефоны вучняў са сваім уласным, што звычайна збівае настаўніка з панталыку і прымушае незаўважна сунуць свой мабільнік у кішэню ўжо зношанага пінжака. Цяпер я маю на ўвазе ІТ-навыкі вучняў , якія значна адрозніваюцца ад майго пакалення. Часта менавіта вучні дапамагаюць выкладчыкам нешта звязаць з чымсьці, дзесьці націснуць і нешта запусціць, каб усё атрымалася. У гэтым няма нічога дзіўнага, а на мой погляд, ганебнага, бо я заўважаю розніцу пакаленняў нават паміж вучнямі пачатковай школы і ліцэістамі. Мой першы тэлефон я купіла будучы ў гімназіі, а свой уласны камп’ютар на студыях, і, улічваючы маю сцежку (...) |