Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 25)

Віктар САЗОНАЎ

— Не верыш, што бадзяцца перастану! Ды я нават піць магу кінуць! — зарокся Валерка пад уплывам і энергетычнай сілай тых віроў, што выпраменьваліся з ажыўшых вачэй жонкі прама яму ў душу.

— Не веру.

— Не верыш мне?!

— У што заўгодна паверу, ва ўсё што скажаш, ва ўсё што напляцеш, у кожны падман паверу, але што кінеш піць, то не, — засмяялася Наталля. — Гэта ўжо вышэй маіх сіл, паверыць у такое.

— Ну то вось з гэтай хвіліны і кідаю, — стукнуў ён сябе ў грудзі кулаком, зацвердзіўшы гэтым сімвалічным актам свае словы.

— Добра. Згодная. Лаўлю на слове. Больш ні кроплі. А раскажы пра нашу Надзею. Яна такая маленькая.

— Вырасце наша Надзея. Ды і што гаварыць. Сама ўбачыш. Кіраўнічка дзіцячага дому абяцала паспрыяць хуткаму афармленню дакументаў.

От гэтыя жанчыны! Як стане таптацца па адной тэме, то і трактарам не зрушыш з яе. Мужчына так не можа. Бо так і самому можна ператварыцца ў поўную бясконцую абстракцыю. Яму патрэбна канкрэтнае, але кароткае.

А жанчыне патрэбна тое самае, але дарогай доўгага мусолення тэмы, пакуль не надыдзе поўная яснасць...

— А яна ахрышчаная, наша Надзея? — раптам схамянулася Наталля, нібы токам дастала па вушах.

— Не ведаю пакуль што. Даведаемся. Як трэба, то ахрысцім.

— Ахрысцім нашу Надзею?!

— Ахрысцім.

— Ну так! У Каложскай царкве давай. Ці ў Саборы...

— Давай. Толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF