Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.

Юры Грыбоўскі пра беларусаў у Войску Польскім

Міхал ІВАНЮК

З моманту выхаду ў свет кнігі «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у 1918-1945 гг.» („Białorusini w polskich regularnych formacjach wojskowych w latach 1918-1945”), напісанай беларусам, доктарам Юры Грыбоўскім, прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта, прайшло васямнаццаць гадоў. Першае беларускае выданне кнігі, як і польскі арыгінал, які выйшаў мінімальным накладам, таксама зніклі з рынку. Абедзве кнігі можна знайсці толькі на другасным выдавецкім рынку, і кошт іх значна вышэйшы за цану на вокладцы, што толькі сведчыць пра цікавасць да тэмы як беларусаў Падляшша, так і беларускай дыяспары. За час сваёй навуковай дзейнасці аўтар апублікаваў некалькі наватарскіх прац па тэме беларускага войска, у тым ліку: «Вайсковыя капеланы праваслаўнага веравызнання ў войску ІІ Рэчы Паспалітай у Польшчы і за мяжой», «Архіепіскап брыгадны генерал Сава (Саветаў) 1898-1951: пастыр, жаўнер, грамадзянін», а таксама «Беларускі незалежніцкі рух у гады Другой сусветнай вайны» і «Пагоня паміж Белым Арлом, Свастыкай і Чырвонай Зоркай. Беларускі незалежніцкі рух у 1939-1956 гг.». Усе гэтыя кнігі — навуковыя працы, але яны напісаны настолькі даступным стылем, што іх можна аднесці да навукова-папулярных.

За новае выданне кнігі адказвае фонд Kamunikat.org, а рэдактарам кнігі з’яўляецца доктар габ. Алег Латышонак, прафесар Універсітэта ў Беластоку. Назва кнігі таксама была крыху перагледжана і цяпер (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF