Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.

Сумесна пра меншасці

Міра ЛУКША

Падляшша стала на пару дзён «сталіцай Польшчы». Цягам двух дзён (10-11.06.2024) Беласток, Бельск-Падляшскі, Крушыняны і Супрасль падчас выязнога пасяджэння наведалі члены парламенцкай Камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцей. На яе адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць з нацыянальнымі і этнічнымі меншасцямі на Падляшшы. Падляшскага ваяводу на сустрэчы прадстаўляў намеснік ваяводы Павел Крутуль. Вітаючы прысутных, віцэ-ваявода Павел Крутуль падкрэсліў, што Падляшскае ваяводства — гасцінны і бяспечны рэгіён:

— Вы наведаеце тут шмат вельмі цікавых месцаў. Хачу запэўніць, што Падляшскае ваяводства — тыгель славутай шматкультурнасці, бяспечнае і няма ніякіх праблем з перамяшчэннем. Аб гэтым клапоцяцца ў памежнай паласе тысячы салдат і афіцэраў.

Падчас пасяджэння Камісіі сабраныя заслухалі інфармацыю міністраў пра становішча і праблемы нацыянальных і этнічных меншасцей у Падляшскім ваяводстве. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі прадстаўлялі намесніца дырэктара Дэпартамента рэлігійных канфесій і нацыянальных і этнічных меншасцей Ксенія Альгаўг (якая ні слова не сумела адказаць на запыты прадстаўнікоў меншасцей) і міністэрскі эксперт Патрык Панасюк, які пералічыў вынікі апошняга перапісу і сродкі, якія атрымліваюць меншасці на свой развой, але які кажа, напрыклад, што няма ў нас беларускай мовы і меншасці, а лічаць сябе ёю «актывісты» — «літоўскія жыды» і патомкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF