Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.
ХІ Пікнік з беларусамАляксей МАРОЗУ час ХІ Пікніка з беларусам, які 6 чэрвеня адбыўся ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы, было многа атракцыёнаў. З цікавай песенна-танцавальай праграмай знаёміліся белліцэісты, іх настаўнікі, а таксама асобы прыбылыя на мерапрыемства. Перад публікай займальна запрэзентаваліся дашкольнікі, вучні пачатковых і сярэдніх школ, сярод якіх, канешне, выступілі белліцэісты. Удзельнікі пікніка частаваліся грыляваным мясам, цукровай ватай, папкорнам, маглі купіць ласункі ў час міні-кірмашу, калі збіраліся сродкі на дзейнасць белліцэйскага валантарыята. Хаця з за дажджу пікнік не адбыўся традыцыйна на школьнай плошчы, а ў актавай зале, то прайшоў ён паспяхова. ХІ Пікнік з беларусам адкрылі і ўдзельнікаў мерапрыемства прывіталі дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук і галоўны яго арганізатар — старшыня Аб’яднання «Наша школа» і заадно настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі, які пасля з вучаніцай Аляксандрай Максімюк вёў мерапрыемства. Намесніца старасты Гайнаўскага павета Юстына Ярмоцік пажадала паспяховых выступаў і ўдалай гульні падчас пікніка. Сярод публікі былі начальнік Аддзялення грамадскіх спраў Гайнаўскага стараства Ніна Лукасік, старшыня Рады бацькоў Гайнаўскага белліцэя Дарота Раманюк і Кшыштаф Пэтрук — дырэктар Школьна-дашкольнага комплексу ў Белавежы, з якога выступілі дзве групы калектыву «Сунічкі». Спачатку займальна запрэзентаваўся калектыў «Знічка» (...) |