Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.
Паслядоўнік СервантэсаКастусь КАСЯКДа 100годдзя Васіля Быкава варта хаця б троху паразважаць не толькі пра ягоную асобу — тое напішуць тыя, хто яго добра ведаў, або пра творчасць — аб гэтым скажуць тыя, хто з ёй дэталёва знаёмы, але пра ягонае месца і ролю ў жыцці людзей маладзейшага веку, так званых „дзяцей Незалежнасці”. У свой час гэты пісьменнік перавярнуў маё ўяўленне пра беларускую літаратуру. Няма чаго хітрыць — у школе я, як і многія мае аднагодкі, не вельмі любіў айчыннае „прыгожае пісьменства”. І слова „не вельмі” — тут не толькі дарэчнае, але даволі тактоўнае і далікатнае. Спрэс гарадскія, вырасшыя сярод асфальту, шкла і бетону, мы былі бязмежна далёкія ад сялянскай тэматыкі, якую так шчодра прапаноўвала нам школьная праграма. Хто з нас добра ведаў тую вёску? Хіба што на вакацыях пару тыдняў цягам года і тры летнія месяцы. Але гэтага было відавочна замала, каб прасякнуцца хараством сялянскага побыту. Ды і хвалёная ў беларускай літаратуры вёска была зусім ужо не той. Адным словам мы відавочна знаходзіліся ў паралельных рэальнасцях, якія амаль ніякім чынам не перасякаліся. Пры канцы сярэдняй школы я ўжо меў патрыятычныя погляды, прыхільна ставіўся да незалежніцкіх ідэй, быў троху нават датычны да беларускай справы, якая стала самым сапраўдным глытком свежага паветра ў атмасферы гнятлівай постсавецкай паняверкі, але яшчэ не быў паўнавартасным носьбітам сваёй культуры. Бо банальна не разумеў: а чым ёсць гэтае (...) |