Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.
Гной на мяжы!Радаслаў МАЦІЕВІЧЯк заявілі, так і зрабілі. Як і анансавалася, фермеры з бочкамі гнаявой жыжкі адправіліся да мяжы з Беларуссю. Не так відовішчна, але з эфектам. «Памежны плот, вядома, перагноем нельга пераліць, а вось палі, якія ляжаць побач з плотам, можна», — тлумачаць аграрыі і паказваюць, што менавіта маюць на ўвазе. Сяляне падтрымліваюць памежнікаў. Фермеры, звязаныя з грамадскім нацыянальным сялянскім пратэстам і Рухам маладых фермераў вырашылі аказаць незвычайную форму дапамогі польскаму войску і Памежнай стражы. Каля мяжы з Беларуссю група фермераў вырашыла разліць свіны гной. Фермеры з Нізавага фермерскага пратэсту рушылі з трактарамі з бочкамі для гнаёўкі да плоту на мяжы з Беларуссю на Падляшшы. На мінулым тыдні ўступіла ў сілу палажэнне аб стварэнні т.зв буфернай зоны на мяжы з Беларуссю. Яе агульная працягласць 60 км. Аднак гэта не адзінае рашэнне ўрада, якое заклікана палепшыць ахову мяжы ад націску мігрантаў з Беларусі. У апошнія дні колькасць службоўцаў, якія будуць патруляваць адчувальны раён, таксама была павялічана. Зараз на мяжы знаходзіцца каля дзвюх тысяч памежнікаў, шэсць тысяч вайскоўцаў і чатырыста паліцыянтаў. Нягледзячы на дзеянні ўрада, група гаспадароў узяла справу ў свае рукі і вырашыла дадаткова падтрымаць польскіх службоўцаў. Ідэя такой формы «дапамогі» нарадзілася на аснове запісаў, даступных у інтэрнэце. Падобныя метады стрымлівання імігрантаў выкарыстоўваліся ў Грэцыі. — (...) |