Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.
Вернісаж «IN SIDE» Вікторыі Петкель-МуншаяМіхал ІВАНЮКГалерэя «Obuch» у Беластоку была месцам, дзе адбылася першая выстава маладой мастачкі Вікторыі Петкель. Вернісаж пад назвай «In Side» — гэта калекцыя твораў мастачкі з Крынак з розных перыядаў яе творчасці, таму гледачы мелі магчымасць пабачыць творы перыяду яе вучобы ў Мастацкім ліцэі імя Артура Гротгера ў Супраслі, а таксама працы, якія былі скончаны за дзень да таго, як карціны былі ўстаноўлены ў галерэі. Пра свой дэбют у галерэі «Обух» мастачка сказала наступнае: — Тут серыя прац з ліцэя мастацтваў і створаных па заканчэнні ліцэя. Працы з’яўляюцца своеасаблівым адпраўным пунктам для даследаванняў Падляшша. Пасля стварэння серыі аўтапартрэтаў, натхнёных Падляшшам, я захапілася такой формай знаёмства з рэгіёнам. Гэта нейкая сімволіка. Я хачу, каб кожны знайшоў у карцінах часцінку сябе, таму стараюся не называць сваіх прац. Не хачу нічога прапаноўваць і мне важна, каб вобраз пераклікаўся з кімсьці і часткай, якую кожны мае ў сабе. Маладая мастачка падпісваецца англамоўным псеўданімам, і так яна распавяла пра сваё творчае альтэр-эга. — Муншая — спалучэнне двух англійскіх слоў Moon — месяц і shamanism, толькі я яго скараціла да shaya, але гэта не адлюстроўвае, што я з Падляшша. Аднак я хацела ўключыць месяц, таму што мая праца цесна звязана з жаноцкасцю, якую мы атаясамліваем з цыклічнасцю прыроды, месяцам. А шаманізм — гэта мае пошукі, таму ў нейкі момант занеслі яны мяне (...) |