Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.
На экватары годаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПрагназавальна цяжкі 2024 год імкліва наблізіўся да сваёй каляндарнай сярэдзіны. І напэўна самы час на гэтым экватары паспрабаваць ацаніць грамадска-палітычны стан на планеце. Даўно прытрымліваюся тэорыі, што не бывае неістотных падзей, не бывае краін і народаў, якія не ўплываюць на агульны стан нашай Зямлі і агульныя працэсы. Іншая рэч — гэта значнасць і маштаб уплыву. І таму палітычна-эканамічныя падзеі ў ЗША канешне куды важнейшыя за, скажам, пратэсты ў Новай Каледоніі. Пакуль на сярэдзіне года збываюцца найбольш змрочныя прагнозы. Таталітарныя пачварныя рэжымы свету пры патуранні моцных, яшчэ ўчора, здавалася б, непахісных дэмакратычных дзяржаў, толькі ўзмацняюцца. Ваенная агрэсія нарастае, а войны набылі зацяжны і катастрафічны характар. Беларусі ва ўсіх гэтых ваенна-палітычных катаклізмах моцнымі гэтага свету адведзена роля толькі разменнай манеты і, думаецца, многія беларусы зразумелі сутнасць чужых крывадушных разлікаў. Тым, хто не зразумеў, ці не хоча асэнсоўваць навакольнай рэчаіснасці, напэўна жыць лягчэй. Але потым пазбаўляцца ад ілюзій будзе намнога цяжэй. Што было найбольш прадказальным за гэты перыяд — дык гэта «выбары-вырабы» у Расеі і Беларусі. У Масковіі «гэбульнікі» без праблем аформілі на чарговыя шэсць гадоў (можна лічыць пажыццёва!) Пуціна на царства. Расея і не збіраецца прыпыняць сваю ваенна-палітычную агрэсію. Прычым не толькі на постсавецкай прасторы, але і па ўсім свеце. (...) |