Ніва № 26 (3555), 30 чэрвеня 2024 г.

Быкаў. Доўгая дарога да Волі

Міра ЛУКША

У Беластоку, як ва ўсім свеце, таксама адзначылі (19 чэрвеня) 100-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Васіля Быкава. У кавярні «Фама», дзякуючы Цэнтру беларускай культуры і фонду «Камунікат» была наладжана ўрачыстая вечарына памяці. Пачалася яна з паказу фільма пра пісьменніка і яго разваг пра літаратуру.

19 чэрвеня 1924 года ў Бычках на Віцебшчыне нарадзіўся пісьменнік, стваральнік Беларускага народнага фронту Васіль Быкаў. Быў рэзкім крытыкам Аляксандра Лукашэнкі, якога вінаваціў у знішчэнні свядомасці, культуры і мовы нацыі. «Ён быў пісьменнікам, цалкам залежным ад праўды. У свядомасці беларусаў Быкаў застанецца прыкладам самага сумленнага чалавека, — сказаў пасля смерці 22 чэрвеня 2003 года паэт Рыгор Барадулін. — Без яго гэтая краіна стала пустой і непрыемнай».

Быкаў актыўна займаўся палітыкай, часам рэзка выступаючы супраць афіцыйнай лініі ўлад. У 1968 годзе ён пратэставаў, напрыклад, супраць акупацыі Чэхаславакіі, а ў 1980 годзе — супраць вайны ў Афганістане. Пасля падзення камунізму браў удзел у палітычным жыцці незалежнай Беларусі, заснаваўшы, між іншым, Беларускі Хельсінскі камітэт. У 1996 годзе стаў галоўным рэдактарам штомесячніка «Мастацкая літаратура». У 1990-1999 гадах быў прэзідэнтам Беларускага ПЭН-клуба. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ён стаў персонай нон грата ў Беларусі з за сваёй творчасці і дзейнасці, таму ў 1997 годзе эміграваў спачатку ў Фінляндыю, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF