Ніва № 25 (3554), 23 чэрвеня 2024 г.

Да вытокаў Вялікага тэрору

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

14 мая беластоцкі Музей памяці Сібіры наведаў старшыня расійскага таварыства «Мемарыял» Ян Рачынскі. Зачытаў ён даклад пра станаўленне сталінскага тэрору. Пачатак і працяг даклада быў у гэтым месцы раней, цяпер пара для ягонага завяршэння.

Ян Рачынскі:

— Цэнтральным звяном нарыхтоўкі спіскаў была камісія, фармальна з наркамам унутраных спраў Мікалаем Яжовым, пракурорам СССР Андрэем Вышынскім і старшынёй Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Васілём Ульрыхам. У НКВД яе называлі Вялікай камісіяй. У рэальнасці заміж Яжова ўдзельнічаў нехта з ягоных намеснікаў, найчасцей Фрыноўскі, таксама заміж Вышынскага ягоны намеснік Рагінскі. У Вялікую камісію прадастаўляліся самыя справы і кароткія заметкі пра арыштаваных. Аднак для аддаленых рэгіёнаў парадак часам мяняўся і дазвалялася абмежавацца накіраваннем у Маскву справы толькі па тэлеграфе; у сапраўднасці практычнага значэння гэта не мела. Нават у выпадку напраўлення справы ў Маскву складана меркаваць, што камісія ў сапраўднасці разглядала тыя справы; хаця маглі быць выключэнні.

Рэальна камісія разглядала справы, якія друкаваліся на картках гарызантальнага фармату і сшываліся ў альбомы; менавіта з гэтага пайшло выражэнне «разгляд у альбомным парадку». Менавіта так разглядаліся нацыянальныя справы, у тым ліку і польская. Менавіта Вялікая камісія вызначала змест спіскаў, якія пасля напраўляліся на зацвярджэнне Сталіну. На першым лісце спіска быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF