Ніва № 25 (3554), 23 чэрвеня 2024 г.

Вечная памяць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У нядзелю, 16 чэрвеня, мінула 82 гады ад забойства нацысцкімі акупантамі ста сарака дзевяці жыхароў Райска. Пасля літургіі ў мясцовай царкве звыш сотка нашчадкаў пабітых і ўцалелых раян падалася на месца забойства і пахавання ахвяр гітлераўскага тэрору. З Вікіпедыі, па-англійску: «On July 16, 1942, on the order of regional SS and Police Leader Werner Fromm, the German gendarmerie, SS and Wehrmacht pacified the village, murdering 142 people. The Germans burned down houses, farm buildings and the church, and destroyed access roads to erase traces of the village’s existence». Невялікая памылка: было больш — 149 чалавек, а мела быць круглае 150, аднак аднаму падсуднаму ўдалося ўцячы. А гэта за тое, што два дні раней нейкія партызаны абстралялі кіламетр ад вёскі нямецкі самаход, дзве асобы забіваючы і дзве ранячы.

Кім жа быў той Вернер Фром, які загадаў забіць столькіх невіноўных людзей? Нарадзіўся 9 красавіка 1905 года ў сям’і зборшчыка падаткаў у ландзе Шлезвіг-Гольштэйн, на поўначы Германіі. Адукацыю атрымаў у школах Кіля і з 1922 года працаваў банкаўскім служачым. У 1931 годзе ўступіў у рады нацысцкай партыі і з 1934 года пачаўся яго службовы ўзлёт па партыйнай лесвіцы. Неўзабаве ў Landsberg an der Warthe (сёння Gorzów Wielkopolski) стае камандзірам батальёна 54-га штандарта. З Вікіпедыі: «Штандарт СС (ням.: SS-Standarte) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная арганізацыйная адзінка СС. Штандарты СС (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF